?

Log in

сіняя-партрэт

Снж 2015

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Папярэднія 50

30 Снж 2015

каляровая

(бяз тэмы)

проста прыслухайся...


counter

23 Лют 2013

сіняя-партрэт

пра зайцоў

беларускія арганізайцыі

02 Лют 2013

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

zima z letam strelasia

31 Снж 2012

сіняя-партрэт

2012

 што я думаю пра гэты год, вы напэўна ведаеце.
але паспрабую яго рэабілітаваць хоць крыху.
і калі што - чур, я ў доміку.
 
0

2012Collapse )
Цэтлікі:

06 Снж 2012

сіняя-партрэт

Шандар Марай

аніразу nie byłam grzeczna w tym roku.
і адзінае, чаго я насьмельвалася прасіць: калі ласка, няхай ужо ня будзе горш.
але менавіта Сьвяты Мікалай у свой дзень прынёс мне кніжку.
SDC12889_
і я ўвогуле маўчу пра ўчора.
дык можа не так усё і кепска са мной? ;)

21 Ліс 2012

каляровая

пра матыватары

лепшым матыватарам для прыборкі ў хаце я лічу замарожаны крышаны кроп, рассыпаны па падлозе.
у выніку - падлога памытая, пахне вясной, перамытыя нават кубкі ад учорашняй кавы...
вось толькі не магу ўзгадаць, па што ж я палезла ў маразілку...

15 Ліс 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

а бажале, між іншага, прыбыло

11 Ліс 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

SDC12875_s

22 Кст 2012

сіняя-партрэт

сатурны


SDC12824_s

у такім надвор'і кожны ліхтар - як сатурнCollapse )

16 Кст 2012

сіняя-партрэт

і вось так усё жыцьцё :)

SDC12533_s

10 Кст 2012

сіняя-партрэт

першы Караткевіч

 

Nie przetłumaczyłam książki pod pokracznym tytułem „Chrystus wylądował w Grodnie”

 
 
тут: http://www.facebook.com/notes/ma%C5%82gorzata-buchalik/nie-przet%C5%82umaczy%C5%82am-ksi%C4%85%C5%BCki-pod-pokracznym-tytu%C5%82em-chrystus-wyl%C4%85dowa%C5%82-w-grodnie/369446773141319


special для асацыяльнасеткавых элементаў: 
перакладчыца не згодная з назвай, якую дало перакладу выдавецтва. гэтая назва бачная ў загалоўку.
малгажата бухалік лічыць, што гэтая пачварная назва ад пачатку забівае кніжку, настолькі добрую, што яе здавалася б немагчыма забіць.
выдаўцы не прыслухаліся да яе аргументаў ні ў дачыненні да назвы, ні ў дачыненні да зменаў у тэксце рамана, зробленых без яе згоды. прычым пра маштабы зменаў яна не ведае, бо кніжкі ў руках яшчэ не трымала, а пра выхад даведалася з рэцэнзіі ў польскім штотыднёвіку (на які здаецца спасылаецца НН).
ёй вельмі прыкра і шкада кнігі, караткевіча і ўкладзенай працы. а працаваць было над чым.
перакладчыца лічыць, што мяркуючы па назве выйшла прэтэнцыёзная графаманія.
і напрыканцы прыводзіць урывак са свайго ліста да выдаўцоў (дасланага яшчэ ў жніўні), дзе бачна, што назва мела быць  „Chrystus przyszedł do Grodna”, дзе яна піша выдаўцам, што ад пачатку не была згодная на прапанаванае "wylądował", што пазіцыя яе за год не змянілася, і што калі кніга мае выйсці з назвай, прыдуманай выдавецтвам, то яна не дазваляе ўказваць там сваё імя.

02 Кст 2012

сіняя-партрэт

і што, што сонца?

усё больш схіляюся да думкі, што самы час зьбіраць лісьцікі і рыць норку, каб зрабіць гнязьдзечка-бярложку і забурыцца спаць да вясны...

SDC12682_s2

30 Врс 2012

сіняя-партрэт

апошні дзень верасьня

Я ж казала, што ўсю восень мне будзе хацецца ў розныя гарады Еўропы. На гэтых выходных - Швайцарыя.
У Неўшатэлі ад пятніцы цягнецца фестываль віна.

А сёньня, між іншага, міжнародны дзень перакладчыка і сусветны дзень сэрца.
Віншую! :)

А тым часам уздоўж майго дома ўсю раніцу бег 34-ты варшаўскі марафон. Заўзятараў уздоўж дарогі было ці не больш чым бегуноў, З гадзіну яны сьвісталі, пляскалі ў ладкі і верашчалі на ўсе галасы. Але гэта - калі глядзець з вакна ўлева. А цяпер зірніце направа: 


SDC12706_s2


і гэта, дарагія мае, карцінка да размовы пра тое, што камера часта бачыць не тое, што мы ёй паказваем.
або ілюстрацыя да маіх крывых ручак )))

яшчэ раз віншую ўсіх перакладчыкаў! і ўсіх, хто мае сэрца )))

24 Врс 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

Ура! У мяне цёплая батарэя!
гульня ў мамантаў адкладаецца :)

21 Врс 2012

фіялетавая

22 верасня

заўтра - сусьветны дзень без аўтамабіля.
шэсць год таму я ўпершыню праехала роварам па варшаўскім Новым Свеце.

а ў Мюнхене заўтра ж пачынаецца Актобэрфэст. і працягнецца да 7 кастрычніка.

а яшчэ заўтра апошні ў годзе дзень, які крышачку даўжэйшы за ноч. заканчваецца астранамічнае лета.
Цэтлікі:

14 Врс 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

па старым стылі сёння першага верасня - чарговы пачатак восені )))
Цэтлікі:

13 Врс 2012

каляровая

я - малады раб?

эх, а сёння мне хочацца ў Румынію.
там свята збору вінаграда.
у старажытнасці падчас збору вінаграда ніхто не мог караць раба, а наадварот, раб мог выпіць любую колькасць віна і нават аблаяць гаспадара. а давілі вінаград маладыя рабы пад спецыяльныя песні віна. 

сёння вінаград і віно выстаўляюцца перад кожнай крамай, каб кожны мог пакаштаваць.

а мы давілі свой вінаград з аперажэннем графіка. прынамсі румынскага :)
http://www.facebook.com/photo.php?fbid=382288091844737&set=a.102773209796228.4721.100001906481167&type=1&theater

а ўвогуле я падазраю, што ўсю восень мне будзе хацецца ў розныя еўрапейскія мясціны - у залежнасці ад таго, дзе менавіта ў пэўны дзень віно адзначае сваё свята. бо на запыт "празднік віна" інтэрнэт выдае: Вынікаў недзе 239 000 000

эх, пайду ў краму пасля працы, пашукаю румынскага віна :)

Цэтлікі:

12 Врс 2012

сіняя-партрэт

Рыека

А сёння, дарэчы, 93 гады таму італьянскі паэт Габрыэле д'Анунцыо стварыў сваю незалежную краіну - рэспубліку Фіумэ. У сённяшнім харвацкім горадзе Рыека.
Рэспубліка была з фашыстоўскімі заваротамі, але музычная адукацыя паводле вершаванай канстытуцыі, створанай лідэрам краіны, была абавязковай.
Краіна пратрымалася крыху больш за год, напрыканцы снежня 1920га д'Анунцыо здаў горад. Але Фіумэ яшчэ некалькі год меў статус вольнага горада. Так дамовіліся паміж сабой Італія з аднаго боку, і з другога - Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (была аказваецца і такая дзяржава пасля распаду Аўстра-Венгрыі, пазней яна стала называцца Югаславіяй). У верасні 1923 у Фіумэ высадзіўся італьянскі дэсант і ўжо напачатку наступнага года горад стаў італьянскім. 
Напрыканцы другой сусветнай Рыеку захапілі югаслаўскія войскі. 
Зараз гэта харвацкі горад.
І гэта дарэчы адзін з маіх сонечных гарадоў.
А фотак не пакажу, супрацьпаказана мне пераглядаць фоткі :)

сіняя-партрэт

заўтра журавінавы дзень :)

13 верасня, заўтра - дзень журавоў.
народны каляндар сцвярджае, што менавіта ў гэты дзень журавы збіраюцца на раду - калі і якім шляхам ляцець у вырай.
гэты ж дзень лічыцца часам паспявання журавінаў.

07

а ў румыніі заўтра дзень вінаграду.

14 Жнв 2012

сіняя-партрэт

Мой результат теста «Внутреннее гражданство» - Хорватия : Некоммерческая Исследовательская Служба СР

Мой результат теста «Внутреннее гражданство» - Хорватия : Некоммерческая Исследовательская Служба СРЕДА
Цэтлікі:
сіняя-партрэт

я - мокрая курыца :)

гулялі з Перуном у хованкі. я канешне змокла, і да ўтульнай вечаровай гарбаты яшчэ далёка, але ў заплечніку ў мяне сухая кашуля і кава ўжо запарваецца. так што я лічу - гэта нічыя.

з іншага боку я безумоўна згодная, што раз на лета павінен вымакнуць кожны. але чаму б не зрабіць гэтага ў лёгкім сарафаніку, чаму трэба трапляць пад залеву у джынсах...

10 Жнв 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

ад таго што нічога не разумееш робіцца яшчэ страшней

09 Жнв 2012

сіняя-партрэт

што да мішак...

SDC12574_
Цэтлікі:
сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

"правядзенне пікета шляхам фатаграфаваньня" - гэта вам не банальнае "лаяўся матам".

ці то я занадта наіўная, ці занадта аптымістычная, ці проста ў мяне нестае ўяўлення.
бо кожнага разу я шчыра веру, што большага абсурду прыдумаць ужо немагчыма.


сіняя-партрэт

усе мядзьведзікі сьвету - за нашых!

сёньня ў ЗША - дзень мядзьведзіка-Дымняшкі, Smokey Bear Day.
Гэта  сімвал іхнай лясной гаспадаркі, мядзьведзік у джынсах, кепцы і з рыдлёвачкай у лапе.

ААН лічыць сённяшні дзень  - сусветным днём карэнных народаў, 

апроч таго сёння нарадзіліся Ўітні Х'юстан, наша Ларыса Геніюш і Тувэ Янсан, якая пісала, дарэчы, хоць і не пра мядзведзікаў, але на швэдскай мове.
для мяне мумітролі - ўвасабленне дома і свабоды.
 

08 Жнв 2012

сіняя-партрэт

я не псих, я военный разведчик (с)

і вось стаю я ля пешаходнага пераходу на ціхай вулачцы, хачу сабе на другі бок перайсці.
гляжу налева-направа-налева і думаю: трэба прытармазіць, а то раптам гэтая дзяўчына вырашыць зараз вуліцу пераходзіць... 
а тармажу я, трэба вам сказаць, вельмі кепска. газую значна лепш.

31 Ліп 2012

сіняя-партрэт

31

аказваецца, сёньня апошні дзень ліпеня.
сёньня народзіны ў Луі дэ Фюнэса, хрушчовак і Джаан Роўлінг.
і ў Гары Потэра таксама.
сіняя-партрэт

дарога. ліпень. budgie

часам, каб вярнуцца ў дзяцінства, дастаткова праехацца маршруткай.
дзе не зачыняюцца дзьверы, не адчыняюцца форткі, дзе прыпынкі ля кожнага слупа і кіроўца бегае затыкаць пальцам дзірку, праз якую выцякае салярка. 
і так ад менска да віцебска. 
а на зваротным шляху ўлучыць плэер на ўсю гучнасьць і падстаўляць бесталковую галаву сустрэчным цягнікам. 

дарэчы, прыватныя маршруткі ў віцебск сапраўды не бегаюць :(

і яшчэ, меў рацыю Верасень: ад'едзьцеся ад менску.

12 Ліп 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

http://macias-n.livejournal.com/11058.html
Цэтлікі: ,

11 Ліп 2012

сіняя-партрэт

у вас есть план, містер Фікс?

фэйсбук заўсёды пытаецца: пра што думаеш?
сёння я думаю пра тое, што або ў сцэнарыста занадта закручаная канцэпцыя, план, якога я не прасякаю...
або гэны сцэнарыст папросту вар'ят і ў яго няма аніякага плану.
ён пуляе свае маланкі выпадкова.
а я сяжу і спрабую штосьці зразумець...

04 Ліп 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

хм. прывезла аграменны сіняк на каленцы.
абсалютна дзіцячы.
трэці дзень заклапочаная: я чагосьці не памятаю?
можа гэныя танкі ўсё ж стралялі?
сіняя-партрэт

Hera

SDC11610
сіняя-партрэт

усё - ілюзія...

SDC11633
сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

яшчэ клубніцы не скончыліся, а яны ўжо гладыёлусы прадаюць.
у цэнтр лета ўбіваюцца маланкі

SDC11970

26 Чэр 2012

сіняя-партрэт

Аднаўляецца суд над кніжнікам Яўдахам


Аднаўляецца суд над кніжнікам Яўдахам
Цэтлікі: ,

25 Чэр 2012

сіняя-партрэт

нашы ў горадзе


Цэтлікі: ,

21 Чэр 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

jakija malanki lupiac' shykounyja. ad hrymotau dryzac' shyby

20 Чэр 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

першапачаткова чэрвень быў прыдуманы для таго, каб хадзіць басанож па траве, гуляць уначы, есці клубніцы, дыхаць водарам язміну і ліпы, глядзець на зялёнае лісце на фоне неба і аблокаў ды слухаць ашалелых птушак.
Цэтлікі:

13 Чэр 2012

сіняя-партрэт

пра полек

вось люблю полек.
дзьве пані побач са мной, адна: "mam 90 lat. no, tak naprawde to troszeczke brakuje mi do 90", другая - выглядае крыху маладзейшай.
абмеркаваўшы непрадказальнае летняе надвор'е, перайшлі да футбола. і з дакладным веданнем справы хвілін пятнаццаць абмяркоўвалі шансы польшчы выйсці з групы - колькі ачкоў у чэхіі, колькі ў расіі і хто каму павінен прайграць

11 Чэр 2012

сіняя-партрэт

еўра-2012

здаецца, заадно я прайшла і курс маладога кібіца Формулы :)
ніколі ня ведаеш, калі, ад каго і чаму навучысься...
Цэтлікі:

08 Чэр 2012

сіняя-партрэт

пра футбол

праходжу курс маладога кібіца
Цэтлікі:
сіняя-партрэт

поларусь ці бельша


ну, Гданьск - гэта адназначна Малое Сітна.
Познань падобна ў Валожыне. 
Варшава - у Бабруйску,
а за Ўроцлаў могуць пазмагацца Ганцавічы з Івацэвічамі. аб'ектыўна можа і Івацэвічы, але я за Ганцавічы.

25 Тра 2012

зялёная

пра каланіялізм

аказваецца, ва ўдмурцкай мове няма ўласнага слова "вайна". яны запазычылі яго з расейскай

http://www.youtube.com/watch?v=Vuecr-41tdM&feature=share

06 Тра 2012

сіняя-партрэт

Lathraéa squamária

узгадала яшчэ пра адну расліну, якой не бачыла тысячу год. вось гэта:

http://stat17.privet.ru/lr/091070aeb19a56d691f20472980d48d2

па-расейску яно завецца петров крест, на лаціне Lathraéa squamária.
а як па-нашаму - не ведаю.

гэта расліна-паразіт, яна зусім не мае хларафілу, а жывіцца за кошт таго, што расце на каранях дрэваў. над зямлёй можна ўбачыць увесну зусім нядоўга такія кветкі, семкі сьпеюць і рассейваюцца і расліна знікае, застаецца толькі корань у зямлі. усё гэта паспявае зрабіцца, пакуль у дрэвах рухаюцца сокі.

у дзяцінстве я вусьцішна баялася гэтай расліны. можа быць, акурат таму, што ведала вышэйапісаную гісторыю :)
сіняя-партрэт

...адамкні зямліцу, выпусці травіцу...

сёньня, між іншага, Юр'я.
той самы, чыя матка "па гары хадзіла, ключыкі насіла, зямлю адмыкала, траву выпускала".
а вось і тыя самыя ключыкі:

http://cvetochki.net/sites/default/files/u109/primula2.jpg

або тут

http://www.tanika.sk/web/bardejov/flora/prvosienka_vyssia.jpg

тысячу год не бачыла іх ужывую.

затое бачыла вось што:



03 Тра 2012

ветраная

лета?

ну вось у прынцыпе і ўсё :)
зацвілі дзьмухаўцы і прыпаўзла газонакасілка.
скубае траву пад вакном як сумесь каня і коніка.
Цэтлікі:

01 Тра 2012

сіняя-партрэт

нагоды

у госьці прыляцела пчала.
не, я не супраць гасьцей, але па-першае, што пчале рабіць на ўзроўні пятага паверха?
а па-другое, тое што ў мяне адкрытыя мёд, імбірнае сочыва і нестле - гэта ж яшчэ не нагода?
хаця па другім пункце я відавочна не маю рацыі...

30 Крс 2012

сіняя-партрэт

(бяз тэмы)

хіба не прыўкрасна?
у Эстоніі самалёты стануць птушкамі :)

http://podrobnosti.ua/kaleidoscope/2012/04/29/834322.html

29 Крс 2012

сіняя-партрэт

магноліі - 12

Цэтлікі: ,

28 Крс 2012

сіняя-партрэт

магноліі - 11

ну і вось што +29 робіць з прынцэсамі...




дрэва сёння карысталася шалёнай папулярнасцю - ля яго ўвесь час хтосьці фоткаўся. але сьнег ужо пачаўся...Collapse )
Цэтлікі: ,

Папярэднія 50